Льюіс Кэрал-гэта псэўданім; сапраўднае імя аўтара-Чарлз Латўідж Додсан, ён быў выкладчыкам матэматыкі ў коледжы Крайст-Чэрч у Оксфардзе. Додсан распачаў свой аповед 4 ліпеня 1862 г., калі ў веславым чоўне выправіўся з Оксфарду ў вандроўку па Тэмзе, разам з пастарам Робінсанам Дакўартам, дзесяцігадовай Эліс Лідэл (дачкой дэкана коледжу) і ейнымі дзьвюма сёстрамі, трынаццацігадовай Ларынай і васьмігадовай Ідыт. Як ясна вынікае зь верша на пачатку кнігі, дзяўчаткі папрасілі Додсана расказаць ім казку, і ён, спачатку неахвотна, пачаў апавядаць ім першы варыянт гісторыі. Ува ўсім тэксьце шмат прыхаваных адсылаў да пяці ўдзельнікаў паездкі; сама кніга была ўрэшце апублікаваная ў 1865 г. Гэтая публікацыя - першае беларускамоўнае выданьне Льюіса Кэрала ў кніжнай форме. Пераклад быў зроблены Максам Шчуром у 2001 г., упершыню надрукаваны ў 2002 г. у менскім часопісе "Arche" пад назвай "Алесіны прыгоды ў Дзівоснай краіне" ў рэдакцыі Юрася Пацюпы. Для гэтага выданьня тэкст быў нанова вычытаны, выпраўлены і ўдакладнены перакла
Алесіны прыгоды ў Цудазе